Пётр Рыгоравіч Журбей
Пётр Рыгоравіч Журбей | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 2013 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Род дзейнасці | мастак, рэстаўратар, разьбяр па дрэве |
Месца працы | |
Вучоба | |
Вядомыя працы | рэстаўрацыя Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя, рэстаўрацыя алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа ў Мінску |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Рыгоравіч Журбей (нар. 15 лютага 1945, в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР — 9 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак-рэстаўратар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 1966 года жыў у Мінску. З 1970 года працаваў разьбяром па дрэве ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР, адначасова навучаючыся ў Маскве ў Універсітэце культуры імя Н. К. Крупскай. Да 1999 года працаваў у майстэрнях «Белрэстаўрацыя», а потым 13 гадоў — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ім была адрэстаўравана значная колькасць унікальных экспанатаў з калекцыі музея.
Стаяў ля вытокаў станаўлення беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу і паліхромнай скульптуры ў Беларусі. Вялікі ўклад ён унёс у рэстаўрацыю алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа ў Мінску. У 1992 годзе менавіта ён выканаў рэстаўрацыю Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя. Таксама аднавіў іконы «Спас Уседзяржыцель» і «Пакланенне мудрацоў» XVI стагоддзя, царскія вароты пачатку XVII стагоддзя.
Па лініі ЮНЕСКА ён навучаў спецыялістаў па рэстаўрацыі паліхромнай скульптуры ў Нікарагуа, быў куратарам ў Польскім інстытуце кансервацыі помнікаў.
Вольным часам займаўся жывапісам, упадабаныя жанры — пейзаж і нацюрморт. У 2014 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася персанальная выстаўка П. Журбея, прысвечаная гадавіне яго смерці. Творы былі прадастаўлены сям’ёй мастака[1].
Зноскі
- ↑ Рэстаўратар Пётр Рыгоравіч Журбей (15.02.1945-09.03.2013) Архівавана 18 красавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пайшоў з жыцця старэйшы мастак-рэстаўратар Архівавана 18 красавіка 2019.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Рэстаўратары Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя